Германія. Пасядзеў за камунізм, пасядзі за нацызм

Хорст Малер, былы баявік тэрарыстычнай арганізацыі “Фракцыя чырвонай арміі (RAF), які выйшаў з турмы, адсядзеўшы 14 гадоў, зноў адпраўляецца на нары. І зноў за палітыку, аднак ужо як актывіст утраправых.

Хорст Малер, былы баявік тэрарыстычнай арганізацыі “Фракцыя чырвонай арміі (RAF), які выйшаў з турмы, адсядзеўшы 14 гадоў, зноў адпраўляецца на нары. І зноў за палітыку, аднак ужо як актывіст утраправых. Цяжка сказаць, што за муха ўкусіла Малера, але хутка пасля амністыі ён уступіў у шэрагі праварадыкальнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі і хутка стаў фігурантам серыі скандалаў: дэманстратыўна на публіцы крычаў “Зіг Хайль (у ФРГ дэманстрацыя нацысцкіх сімвалаў і жэстаў ёсць злачынства), раздаваў улёткі антысеміцкага зместу, стварыў Саюз за рэабілітацыю ахвяраў, якія не прызнавалі Халакост. Доўгі час за свае выхадкі ён расплачваўся штрафамі. Аднак цяпер справа зайшла занадта далёка. Малер зняўся ў фільме “Хлусня сусветнай гісторыі, у якой адмаўляе факт сістэматычнага генацыду яўрэяў нацыстамі. Разгледзеўшы справу Малера, адзін з судоў Мюнхена пастанавіў пакараць яго шасцю гадамі турмы.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць