Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Германія. Першыя салдаты атрымалі жалезныя крыжы

Радыкальныя пратэсты сярод нямецкіх левых выклікала цырымонія ўзнагароджання Жалезнымі крыжамі салдат, якія ўдзельнічалі ў аперацыях NAТО. Для левых Жалезны крыж — адзін з сімвалаў Трэцяга рэйху. Падчас другой сусветнай вайны яго насіла так шмат салдат (2,3 мільёны), што ў акупаваных народаў узнікла асацыяцыя паміж фашысцкім рэжымам і ўзнагародай. Нядзіўна, што ў 1945 годзе Жалезны крыж забаранілі. Цяпер, пасля 64 гадоў забароны, Жалезны крыж зноў пачне ўпрыгожваць мундзіры нямецкіх салдат.

Радыкальныя пратэсты сярод нямецкіх левых выклікала цырымонія ўзнагароджання Жалезнымі крыжамі салдат, якія ўдзельнічалі ў аперацыях NAТО. Для левых Жалезны крыж — адзін з сімвалаў Трэцяга рэйху. Падчас другой сусветнай вайны яго насіла так шмат салдат (2,3 мільёны), што ў акупаваных народаў узнікла асацыяцыя паміж фашысцкім рэжымам і ўзнагародай. Нядзіўна, што ў 1945 годзе Жалезны крыж забаранілі. Цяпер, пасля 64 гадоў забароны, Жалезны крыж зноў пачне ўпрыгожваць мундзіры нямецкіх салдат. Яго будуць даваць выключна тым, хто дзейнічае ў рамках гуманітарных вайсковых аперацый за мяжой. Сярод першых уладальнікаў Жалезнага крыжа нямецкія салдаты, якія выратавалі шмат дзяцей пасля аднаго з тэрактаў у Афганістане.

Па матэрыялах “Frankfurt Rundsсhau (Германія)

Каментаваць