Германія. Пяць працэнтаў вучняў школ ФРГ — неанацысты

Такія жудасныя лічбы апублікаваў Інстытут крыміналогіі Ніжняй Саксоніі, які правёў даследаванні сярод выпускнікоў нямецкіх базавых школ. Напрыклад, сярод дзяўчынак сябраў неанацысцкіх груповак — 2,6 працэнта. Калі дадаць яшчэ і хлопцаў, то ў праекцыі на нацыянальны ўзровень гэта значыць, што ў праварадыкальныя арганізацыі ўваходзяць каля 20 тысяч падлеткаў. Усяго, па падліках Ведамства абароны канстытуцыі, у ФРГ налічваецца 31 тысяча актывістаў праварадыкальных партый і груповак.

Такія жудасныя лічбы апублікаваў Інстытут крыміналогіі Ніжняй Саксоніі, які правёў даследаванні сярод выпускнікоў нямецкіх базавых школ. Напрыклад, сярод дзяўчынак сябраў неанацысцкіх груповак — 2,6 працэнта. Калі дадаць яшчэ і хлопцаў, то ў праекцыі на нацыянальны ўзровень гэта значыць, што ў праварадыкальныя арганізацыі ўваходзяць каля 20 тысяч падлеткаў. Усяго, па падліках Ведамства абароны канстытуцыі, у ФРГ налічваецца 31 тысяча актывістаў праварадыкальных партый і груповак. Цікава, што рост колькасці прыхільнікаў ідэй фашызму не адлюстроўваўся на статыстыцы злачынстваў на расавай глебе. Іх колькасць апошнімі часамі нават падае. Яшчэ адна навінка: кожны пяты правы радыкал здымае акт свайго злачынства на мабільны тэлефон або камеру. Затое стабільным застаўся сацыялагічны партрэт маладога правага экстрэміста: ідэямі Гітлера, як правіла, захапляюцца дзеці, бацькі якіх не працуюць, маюць сярэднюю адукацыю і ўжываюць алкаголь.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць