Германія. Сацыял-дэмакраты адмаўляюцца ад Шродэра

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) імкліва пераглядае спадчыну Герхарда Шродэра — былога канцлера, які навязаў партыі ліберальную эканамічную праграму. Маецца на ўвазе, перш за ўсё, так званы пакет рэформаў Harz. Менавіта гэта праграма каштавала эсдэкам правалу на выбарах у 2005 годзе і цяперашняга катастрафічнага падзення рэйтынгу даверу: з 40 працэнтаў у 1998-м да 20 працэнтаў зараз. Так ці інакш, новыя правадыры эсдэкаў жадаюць як мага хутчэй забыць пра часы Герхарда, які зараз, дарэчы, працуе ў расійскай карпарацыі «Газпром».



Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) імкліва пераглядае спадчыну Герхарда Шродэра — былога канцлера, які навязаў партыі ліберальную эканамічную праграму. Маецца на ўвазе, перш за ўсё, так званы пакет рэформаў Harz. Менавіта гэта праграма каштавала эсдэкам правалу на выбарах у 2005 годзе і цяперашняга катастрафічнага падзення рэйтынгу даверу: з 40 працэнтаў у 1998-м да 20 працэнтаў зараз. Так ці інакш, новыя правадыры эсдэкаў жадаюць як мага хутчэй забыць пра часы Герхарда, які зараз, дарэчы, працуе ў расійскай карпарацыі «Газпром». Нядаўна абраны старшыня партыі Зігмар Габрыель прапанаваў канцэпцыю «Справядлі­васць на працоўным рынку», якая фактычна ставіць крыж на ўсіх прапановах Шродэра. Беспрацоўныя, паводле Зігмара, павінны атрымаць як мага больш гарантый. Жоўтая і самая папулярная ў Германіі газета «Bild» назвала прапановы старшыні SPD рэвалюцыяй у сацыял-дэмакратыі.

Па матэрыялах нямецкай прэсы


 

Каментаваць