Германія. Самы вялікі міф неанацыстаў

Нямецкія гісторыкі нанеслі ўдар па аднаму з самых вялікіх міфаў руху неанацыстаў. Маюцца на ўвазе наступствы бамбардзіроўкі Дрэздэна 13–14 лютага 1945 года самалётамі брытанскай авіяцыі. У выніку таго налёту, як сцвярджалі нацысты, загінула 250 тысяч чалавек. Дрэздэнская трагедыя ў вачах правых радыкалаў кампенсуе злачынствы гітлераўцаў падчас вайны. Кожны год 14-га лютага ў сталіцы Саксоніі праходзіць буйны нацысцкі марш памяці ахвяр саюзнікаў.

Нямецкія гісторыкі нанеслі ўдар па аднаму з самых вялікіх міфаў руху неанацыстаў. Маюцца на ўвазе наступствы бамбардзіроўкі Дрэздэна 13–14 лютага 1945 года самалётамі брытанскай авіяцыі. У выніку таго налёту, як сцвярджалі нацысты, загінула 250 тысяч чалавек. Дрэздэнская трагедыя ў вачах правых радыкалаў кампенсуе злачынствы гітлераўцаў падчас вайны. Кожны год 14-га лютага ў сталіцы Саксоніі праходзіць буйны нацысцкі марш памяці ахвяр саюзнікаў. Аднак на самай справе, як сцвярджае група гісторыкаў пад кіраўніцтвам Рольфа-Дзітэра Мюлера, ад бомбаў брытанцаў загінула самае большае 25 тысяч чалавек. Даследаванне было замоўлена ўладамі Дрэздэна. На пошукі праўды вучоным выдалі сто тысяч еўра. Цяпер на падставе дадзеных гісторыкаў улады могуць распачынаць судовыя справы супраць правых радыкалаў, якія, спасылаючыся на вялікую колькасць ахвяр, зарабляюць сабе палітычны капітал. Праўда, нацысты таксама могуць аспрэчыць высновы гісторыкаў. Напрыклад, па афіцыйнай версіі ўладаў ГДР, у лютым 1945-га ў Дрэздэне было забіта 35 тысяч чалавек.

Па матэрыялах «Junge Welt» (Германія)

Каментаваць