Германія. Свята піва або сексуальнага гвалту

У суботу ў Мюнхене стартуе самае вялікае свята піва ў свеце Актобэрфэст. Мерапрыемства, якое ўпершыню святкавалі ў 1810 годзе, будзе працягвацца 16 дзён. Падчас Актобэрфэсту плануецца выпіць прыкладна 60 000 гекалітраў піва. Гэты аб’ём вадкасці будуць піць пад традыцыйныя свіныя каўбаскі, якіх з’ядуць аж 110 тысяч штук.

Аднак у Акстоберфэста ёсць і іншая статыстыка. Кожны год падчас свята адбываецца прыкладна 200 згвалтаванняў жанчын, якія прыязджаюць на фэст. Менавіта такую лічбу абвясцілі жаночыя арганізацыі Мюнхена напярэдадні адкрыцця свята. Людзі на фэсце такія п’яныя, што не кантралююць свае паводзіны. Каб выратаваць сітуацыю, некалькі мясцовых арганізацый стварылі кааліцыю дапамогі патэнцыйным ахвярам. Грамадзянскія актывісты арганізуюць падчас фэсту патрулі, якія будуць хадзіць уздоўж сталоў і сачыць за дзяўчатамі, якія перапілі. Гэта і ёсць група рызыкі. Такога кшталту публіку будуць адвозіць да хаты. 36 уладальнікаў аўто пагадзіліся бясплатна дапамагаць давозіць дзяўчат. Праўда, самі актывісты прызнаюць, што ім будзе вельмі цяжка працаваць з выпівохамі. П’яных людзей звычайна цягне на прыгоды, а не да хаты.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць