Германія. Тайна тэрарысткі

Роўна 30 гадоў таму левыя тэрарысты з групоўкі «Фракцыя Чырвонай Арміі» (RAF) арганізавалі адну з самых гучных сваіх акцый. Яны застрэлілі генеральнага пракурора ФРГ Зігфрыда Бубака. Следства па той справе зайшло ў тупік. І вось праз столькі гадоў сын нябожчыка Міхаэль Бубак апублікаваў вынікі свайго асабіста расследавання. Ён сцвярджае, што бацька стаў ахвярай тэрарысткі Верэны Бекер, якую сапраўды бачылі непадалёку ад месца тэракту напярэдадні забойства. Верэну Бекер (нарадзілася ў 1952 годзе) злавілі ў 1981-м, пасадзілі ў турму, аднак зусім не за забойства пракурора.

Роўна 30 гадоў таму левыя тэрарысты з групоўкі «Фракцыя Чырвонай Арміі» (RAF) арганізавалі адну з самых гучных сваіх акцый. Яны застрэлілі генеральнага пракурора ФРГ Зігфрыда Бубака. Следства па той справе зайшло ў тупік. І вось праз столькі гадоў сын нябожчыка Міхаэль Бубак апублікаваў вынікі свайго асабіста расследавання. Ён сцвярджае, што бацька стаў ахвярай тэрарысткі Верэны Бекер, якую сапраўды бачылі непадалёку ад месца тэракту напярэдадні забойства. Верэну Бекер (нарадзілася ў 1952 годзе) злавілі ў 1981-м, пасадзілі ў турму, аднак зусім не за забойства пракурора. А ў 1989 годзе прэзідэнт ФРГ Верэну амніставаў. Здавалася б, пасля заявы Міхаэля паліцыя павінна зноў дапытаць былую тэрарыстку наконт яе ролі ў тым забойстве. Аднак ахоўнікі закона вельмі неахвотна займаюцца гэтай справай. Чаму? На думку сына пракурора, існуе тайная змова паміж Верэнай і спецслужбамі. У свой час яна пагадзілася супрацоўнічаць з уладамі ФРГ у абмен на свабоду. Калі парушыць дамову, фрау Бекер можа распавесці шмат пра што. У мінусе ад гэтага галоўным чынам спецслужбы, якім будзе цяжэй вербаваць інфарматараў сярод экстрэмістаў. Гаротны Міхаэль, як піша прэса, яшчэ доўга не раскрые тайну смерці бацькі.

Па матэрыялах «Frankfurter Allegemeine Zeitung» (Германія)

Каментаваць