Германія. Уйгурам з Гуантанама дадуць прытулак

Савет па справах іншаземцаў Мюнхена пагадзіўся прыняць у гарадскую турму групу уйгураў (нацыянальная меншасць у Кітаі, вернікі ісламу). Мова пра 18 чалавек, якія зараз сядзяць без суду і следства ў амерыканскай турме для тэрарыстаў Гуантанама, што на Кубе. Гэту турму Барак Абама збіраецца зачыніць, і амерыканскі МЗС вымушаны шукаць новыя месцы для вязняў, у тым ліку і для уйгураў. Сітуацыя з апошнімі больш складаная, чым з іншымі вязнямі, якіх можна папросту адправіць на радзіму.

Савет па справах іншаземцаў Мюнхена пагадзіўся прыняць у гарадскую турму групу уйгураў (нацыянальная меншасць у Кітаі, вернікі ісламу). Мова пра 18 чалавек, якія зараз сядзяць без суду і следства ў амерыканскай турме для тэрарыстаў Гуантанама, што на Кубе. Гэту турму Барак Абама збіраецца зачыніць, і амерыканскі МЗС вымушаны шукаць новыя месцы для вязняў, у тым ліку і для уйгураў. Сітуацыя з апошнімі больш складаная, чым з іншымі вязнямі, якіх можна папросту адправіць на радзіму. Сяброў уйгурскага руху за незалежнасць, які ў тактычных мэтах супрацоўнічае з ісламістамі, жорстка пераследуюць у Кітаі. Выдача іх Пекіну значыла б для іх безумоўную смерць. Зыходзячы з гуманістычных перакананняў, немцы выказалі жаданне прыняць уйгурскіх вязняў у сябе. Уйгурская палітычная эміграцыя вітала крок мюнхенскіх уладаў. Затое кітайскія ўлады ўжо выказалі пратэст супраць гасціннасці немцаў, падазраючы іх у яўным жаданні ўзяць пад апеку уйгурскі рух. Берлін сапраўды, здаецца, мае нейкія сімпатыі да уйгураў. Галоўныя цэнтры дыяспары знаходзяцца менавіта ў Германіі.

Каментаваць