Германія. Усходнія немцы — гарматнае мяса

Якія толькі тэмы не ўздымаюць палітыкі, каб атрымаць галасы выбаршчыкаў. Так, сацыял-дэмакраты і прадстаўнікі Партыі «Левыя» напярэдадні вераснёўскіх выбараў у Бундэстаг узнялі скандал вакол становішча салдат з Усходняй Германіі ў нямецкім войску. Актывісты тых партый сцвярджаюць, што ў фармаваннях бундэсвера, якія выконваюць небяспечныя замежныя місіі, непрапарцыйна шмат выхадцаў з былой ГДР. Адсюль выснова: осі (мянушка ўсходніх немцаў) выкарыстоўваюцца весі (заходнія немцы) у якасці гарматнага мяса.

Якія толькі тэмы не ўздымаюць палітыкі, каб атрымаць галасы выбаршчыкаў. Так, сацыял-дэмакраты і прадстаўнікі Партыі «Левыя» напярэдадні вераснёўскіх выбараў у Бундэстаг узнялі скандал вакол становішча салдат з Усходняй Германіі ў нямецкім войску. Актывісты тых партый сцвярджаюць, што ў фармаваннях бундэсвера, якія выконваюць небяспечныя замежныя місіі, непрапарцыйна шмат выхадцаў з былой ГДР. Адсюль выснова: осі (мянушка ўсходніх немцаў) выкарыстоўваюцца весі (заходнія немцы) у якасці гарматнага мяса. Адзін з лідэраў сацыял-дэмакратаў Саксоніі нават заявіў, што саксонскі дыялект стаў своеасаблівай візітнай карткай атрадаў вайсковага спецназу. Сітуацыя сапраўды вельмі цікавая. Усходнія немцы складаюць 20 працэнтаў насельніцтва ФРГ, аднак у вайсковых фармаваннях за межамі Германіі яны складаюць прыкладна 60 працэнтаў (каля 6 500) ад колькасці салдат. Правыя партыі кажуць, што ў гэтым няма нічога дзіўнага: у войску ЗША таксама шмат этнічных мексіканцаў і афраамерыканцаў, для якіх з-за дрэннай адукацыі, армія — адзіны сродак зрабіць кар’еру. А прадстаўнік Партыі зялёных звярнуў увагу на вялікія маштабы правага экстрэмізму ў рэгіёне. 74 працэнты маладых усходніх немцаў гатовы на гвалт супраць іншаземцаў, хаця тыя ў былой ГДР складаюць толькі 2 працэнты насельніцтва. Не дзіўна, што людзі з падобнымі комплексамі ахвотна ідуць служыць у часткі, якія нясуць службу ў гарачых кропках планеты.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць