Германія. Уся ўлада шляхце

Сапраўдную рэвалюцыю ў свеце нямецкага адміністратыўнага менеджменту выклікаў фільм “Аперацыя Валькірыя, які нядаўна з’явіўся ў пракаце. Фільм, нагадаем, распавядае пра няўдалы замах на Гітлера, які арганізавала ў 1944 годзе групоўка вышэйшых афіцэраў Вермахту. Душой змовы быў граф Клаўс фон Штаўфенберг, якога сыграў Том Круз. Арыстакратычныя паводзіны фон Штаўфенберга, ягоная вернасць абавязку і слову прымусілі немцаў пераглядзець сваё стаўленне да людзей з блакітнай крывёю.

Сапраўдную рэвалюцыю ў свеце нямецкага адміністратыўнага менеджменту выклікаў фільм “Аперацыя Валькірыя, які нядаўна з’явіўся ў пракаце. Фільм, нагадаем, распавядае пра няўдалы замах на Гітлера, які арганізавала ў 1944 годзе групоўка вышэйшых афіцэраў Вермахту. Душой змовы быў граф Клаўс фон Штаўфенберг, якога сыграў Том Круз. Арыстакратычныя паводзіны фон Штаўфенберга, ягоная вернасць абавязку і слову прымусілі немцаў пераглядзець сваё стаўленне да людзей з блакітнай крывёю. Дзякуючы феномену Штаўфенберга сапраўдным кумірам краіны стаў цяперашні міністр гаспадаркі Карл Тэадор фон Гутэнберг. Хаця ўсе тытулы былі адмененыя ў краіне яшчэ ў часы Веймарскай рэспублікі, на думку шмат каго, менавіта бароны, графы, герцагі і г. д. патрэбныя краіне ў часы крызісу. Выданне “Stern нават заявіла, што ў дзяржаўнай адміністрацыі заканчваецца цыкл 50–90-х, калі ва ўладзе сядзелі дзеці дробнай буржуазіі і пралетарыяту. Ідзе хваля шляхты. Прычына — каштоўнасці арыстакратаў вельмі пасуюць грамадскім настроям у часы хаосу. Гэта самадысцыпліна, павага да традыцыі, годнасць. Праўда, трэба адзначыць, што самі арыстакраты апошнімі часамі змяніліся. Доўгі час людзі, якія мелі прозвішчы з прыстаўкай “фон, асацыяваліся з дэкадансам і выраджэннем.

Па матэрыялах “Deutsche Welle (Германія)

Каментаваць