Германія. Васьміног-антысеміт

Нямецкая партыя піратаў спрабуе даказаць, што яна не мае нічога агульнага з нацыстамі. Усё пачалося з таго, што піраты як партыя карыстальнікаў сеціва асудзілі прыняты ў Брусэлі закон Acta, які ахоўвае аўтарскае права і далучыліся да кампаніі пратэсту. Для гэтага былі надрукавана шэраг плакатаў. У тым ліку і з выявай васьмінога (сімвал Acta), які сваімі шчупальцамі ахоплівае зямны шар. Аказваецца, што гэта выява васьмінога — копія вядома малюнку з газеты «Sturmer» — самага бруднага антысеміцкага лістка ў Трэцім рэйху.

Нямецкая партыя піратаў спрабуе даказаць, што яна не мае нічога агульнага з нацыстамі. Усё пачалося з таго, што піраты як партыя карыстальнікаў сеціва асудзілі прыняты ў Брусэлі закон Acta, які ахоўвае аўтарскае права і далучыліся да кампаніі пратэсту. Для гэтага былі надрукавана шэраг плакатаў. У тым ліку і з выявай васьмінога (сімвал Acta), які сваімі шчупальцамі ахоплівае зямны шар. Аказваецца, што гэта выява васьмінога — копія вядома малюнку з газеты «Sturmer» — самага бруднага антысеміцкага лістка ў Трэцім рэйху. З той папраўкай, што васьміног у «Sturmer» намаляваны з зоркай Давіда, што павінен сімвалізаваць сусветную яўрэйскую змову. Цяпер усе думаюць, навошта «аранжавыя» (партыйны колер піратаў) выкарыстоўваюць напрацоўкі прапаганды нацыстаў? Тым больш, што васьміног — вельмі любімая немцамі жывёла. Краіна дасюль не забыла васьмінога Паўля, які прадказваў вынікі матчаў падчас чэмпіянату свету па футболу.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць