Германія. Выбары ў Бундэстаг былі фальсіфікаваныя

Менавіта так сцвярджаюць тры палітычных фармацыі — партыя “Партыя (палітычна-сатырычны праект на базе гумарыстычнага часопіса “Titanik, сябры якога патрабуюць аднаўлення берлінскай сцяны), партыя пенсіянераў “Сівыя і ліберальны Свабодны саюз. Усе тры партыі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах 27 верасня, што і дае ім падставы патрабаваць адмяніць вынікі галасавання. Свабодны саюз пайшоў яшчэ далей. Яго кіраўніцтва будзе патрабаваць прыцягнуць сяброў Цэнтральнага выбаркаму да крымінальнай адказнасці.

Менавіта так сцвярджаюць тры палітычных фармацыі — партыя “Партыя (палітычна-сатырычны праект на базе гумарыстычнага часопіса “Titanik, сябры якога патрабуюць аднаўлення берлінскай сцяны), партыя пенсіянераў “Сівыя і ліберальны Свабодны саюз. Усе тры партыі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах 27 верасня, што і дае ім падставы патрабаваць адмяніць вынікі галасавання. Свабодны саюз пайшоў яшчэ далей. Яго кіраўніцтва будзе патрабаваць прыцягнуць сяброў Цэнтральнага выбаркаму да крымінальнай адказнасці. У выпадку, калі суд стане на бок істца, як кажуць у Свабодным саюзе, парламент будзе вымушаны прагаласаваць за новыя пазачарговыя выбары. Аднак такі сцэнар малаверагодны. Нават самі пакрыўджаныя прызнаюць, што не мелі ніякіх шансаў набраць 5 працэнтаў галасоў электарату, каб трапіць у Бундэстаг. Яны папросту лічаць, што іх адсутнасць у бюлетэні з’яўляецца парушэннем фундаментальных асноў дэмакратыі. Увогуле, сярод малых партый на апошніх выбарах лепш за ўсіх паказала сябе Партыя піратаў, якая выступае супраць аўтарскага права на інфармацыю ў сеціве. Партыя піратаў атрымала два працэнты.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

 

Каментаваць