Германія. Вяртанне левага тэрарызму

Нямецкі правы палітыкум усур’ёз кажа пра магчымае вяртанне ў краіну левага тэрарызму. Нагадаем, што на працягу 1970–1980-х гадоў у ФРГ актыўна дзейнічала ўзброенае падполле — арганізацыя Фракцыі Чырвонай Арміі (RAF), якая нейкі час трымала ў жаху ўвесь палітычны істэблішмент. Пасля краху берлінскай сцяны інтарэс левакоў да гэтай формы барацьбы знік, і праз нейкі час RAF абвясціла пра сваю самаліквідацыю. Падставай казаць пра тое, што RAF вяртаецца, стала міна, якую знайшлі на берлінскай чыгунцы.

Нямецкі правы палітыкум усур’ёз кажа пра магчымае вяртанне ў краіну левага тэрарызму. Нагадаем, што на працягу 1970–1980-х гадоў у ФРГ актыўна дзейнічала ўзброенае падполле — арганізацыя Фракцыі Чырвонай Арміі (RAF), якая нейкі час трымала ў жаху ўвесь палітычны істэблішмент. Пасля краху берлінскай сцяны інтарэс левакоў да гэтай формы барацьбы знік, і праз нейкі час RAF абвясціла пра сваю самаліквідацыю. Падставай казаць пра тое, што RAF вяртаецца, стала міна, якую знайшлі на берлінскай чыгунцы. Раней у горадзе адбыўся шэраг падпалаў, адказнасць за якія ўзялі на сябе левыя экстрэмісцкія групоўкі. Хрысціянскія дэмакраты Берліна ўжо патрабавалі ад уладаў прыняцця спецыяльнага пакету супраць левага экстрэмізму. Бургамістр гораду сацыял-дэмакрат Клаус Воверайт кажа, што левы тэрарызм немцам не пагражае. Ён лічыць, што тыя падпалы — гэта тыповыя акцыі панкаў-тынэйджараў.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць