Германія. За абразу футбаліста давядзецца адказваць

За пашырэнне ксенафобскіх настрояў супраць гульца нямецкай нацыянальнай зборнай па футболу вядучая нямецкая праварадыкальная Партыя нацыянальныя дэмакраты (NPD) мусіць панесці крымінальную адказнасць. Мова пра кампанію, якую неанацысты пачалі напярэдадні чэмпіянату свету па футболу, што два гады таму адбываўся ў Германіі. Аб’ектам кампаніі стаў футбаліст Патрык Авамуэла (Patrick Owomoyela). Патрык нарадзіўся ў Германіі, аднак ягоны бацька —грамадзянін Нігерыі, і таму спартсмен мае чорны колер скуры.

За пашырэнне ксенафобскіх настрояў супраць гульца нямецкай нацыянальнай зборнай па футболу вядучая нямецкая праварадыкальная Партыя нацыянальныя дэмакраты (NPD) мусіць панесці крымінальную адказнасць. Мова пра кампанію, якую неанацысты пачалі напярэдадні чэмпіянату свету па футболу, што два гады таму адбываўся ў Германіі. Аб’ектам кампаніі стаў футбаліст Патрык Авамуэла (Patrick Owomoyela). Патрык нарадзіўся ў Германіі, аднак ягоны бацька —грамадзянін Нігерыі, і таму спартсмен мае чорны колер скуры. Прыблізна за 6 месяцаў да турніру NPD выпусціла плакат, на якім быў выяўлены ігрок у белай традыцыйнай форме зборнай ФРГ з нумарам 25 (нумар Патрыка ў камандзе). Унізе быў подпіс: “Белы — гэта не толькі трыко. За сапраўдную нацыянальную зборную. Аднак распаўсюдзіць матэрыялы нацыянал-дэмакраты не паспелі. Іх канфіскавала паліцыя. Цяпер, праз два гады, пракуратура вырашыла, што гэтыя матэрыялы насілі ксенафобскі характар. Падсудныя, аднак, кажуць, што лічба 25 на футбольнай майцы — не абавязкова значыць нумар Патрыка.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць