Грэцыя. Байкот нямецкіх прадуктаў

Цікавыя наступствы мела публікацыя на вокладцы часопіса «Focus» старадаўняй элінскай статуі Венеры, якая паказвае непрыстойны жэст. Гэтым калажам выдаўцы «Focus» хацелі прадэманстраваць нежаданне грэкаў прымаць жорсткія патрабаванні еўрапейскіх органаў наконт бюджэтнай дысцыпліны. Менавіта такі рэжым, як сцвярджаюць эксперты ЕС, дапаможа грэкам выйсці з цяперашняга фінансавага крызісу. Грэкі адрэагавалі на калаж, нібы мусульмане на дацкія карыкатуры пра Мухамеда. Саюз дробных гандляроў заклікаў да байкоту тавараў з біркай Made in Germany.

Цікавыя наступствы мела публікацыя на вокладцы часопіса «Focus» старадаўняй элінскай статуі Венеры, якая паказвае непрыстойны жэст. Гэтым калажам выдаўцы «Focus» хацелі прадэманстраваць нежаданне грэкаў прымаць жорсткія патрабаванні еўрапейскіх органаў наконт бюджэтнай дысцыпліны. Менавіта такі рэжым, як сцвярджаюць эксперты ЕС, дапаможа грэкам выйсці з цяперашняга фінансавага крызісу. Грэкі адрэагавалі на калаж, нібы мусульмане на дацкія карыкатуры пра Мухамеда. Саюз дробных гандляроў заклікаў да байкоту тавараў з біркай Made in Germany. Байкатаваць нямецкія прадукты саюз прапаноўвае да таго часу, пакуль Берлін не папросіць прабачэння за Венеру. Пакпіўшы з Венеры, як гаворыцца ў пракламацыях ініцыятараў кампаніі, немцы «зняважылі элінскую гісторыю, хараство і цывілізацыю, якая паўстала ў часы, калі самі немцы елі бананы на дрэвах».

Па матэрыялах «Suddeutschen Zeitung» (Германія)

Каментаваць