Грэцыя. Чыстка ў Сацінтэрне

У Афінах адбыўся З’езд Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, які прыняў вельмі знакавае для сацыялістаў СНД рашэнне. А менавіта — выключэнне некаторых партый з шэрагаў Сацінтэрну за неадпаведнасць дзеянняў каштоўнасцям і прынцыпам інтэрнацыяналу. Сярод пазбаўленых сяброўства і Сацыялістычная партыя Украіны (СПУ) Мароза. Рашэнне, безумоўна, цікавае. СПУ доўгі час была адзінай больш-менш адэкватнай сацыялістычнай ідэалогіі і, галоўнае, масавай партыяй у Садружнасці. На выбарах яна збірала стабільна 5–7 працэнтаў галасоў.

У Афінах адбыўся З’езд Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, які прыняў вельмі знакавае для сацыялістаў СНД рашэнне. А менавіта — выключэнне некаторых партый з шэрагаў Сацінтэрну за неадпаведнасць дзеянняў каштоўнасцям і прынцыпам інтэрнацыяналу. Сярод пазбаўленых сяброўства і Сацыялістычная партыя Украіны (СПУ) Мароза. Рашэнне, безумоўна, цікавае. СПУ доўгі час была адзінай больш-менш адэкватнай сацыялістычнай ідэалогіі і, галоўнае, масавай партыяй у Садружнасці. На выбарах яна збірала стабільна 5–7 працэнтаў галасоў. Усе, аднак, змянілася ў 2006 годзе, калі Аляксандр Мароз пагадзіўся ўвайсці ў кааліцыю з Януковічам. Электарат адвярнуўся ад сацыялістаў, якія хутка дэградавалі да карлікавай партыі алігарха Сушко. Самае цікавае, што ўкраінскія радыкальныя левыя, якія заўсёды крытыкавалі Мароза за гульні з алігархамі, выступілі супраць выключэння марозаўцаў з Інтэрнацыяналу. Ім не падабаецца, што адным з ініцыятараў выключэння СПУ была ПАСОК — Партыя сацыялістаў Грэцыі, якая нядаўна падтрымала антысацыяльны план выратавання грэчаскай эканомікі.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць