Грэцыя. МВФ дапамог левакам перамагчы

Неасцярожная фраза дырэктара Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысціны Лагард можа значна паўплываць на вынікі пазачарговых выбараў, прызначаных на 12 чэрвеня. У інтэрв’ю брытанскай газеце “The Guardian Крысціна назвала грэкаў “людзьмі, якія не жадаюць плаціць падаткі. Увесь Пелапанес паўстаў супраць кіраўніка міжнароднай фінансавай установы. Літаральна за пару гадзін 12 тысяч грэкаў зайшлі на старонку Крысціны ў Facebook і пакінулі там вельмі негатыўныя каментары. Практычна ўсе партыі Грэцыі асудзілі выраз Лагард.

Неасцярожная фраза дырэктара Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысціны Лагард можа значна паўплываць на вынікі пазачарговых выбараў, прызначаных на 12 чэрвеня. У інтэрв’ю брытанскай газеце “The Guardian Крысціна назвала грэкаў “людзьмі, якія не жадаюць плаціць падаткі. Увесь Пелапанес паўстаў супраць кіраўніка міжнароднай фінансавай установы. Літаральна за пару гадзін 12 тысяч грэкаў зайшлі на старонку Крысціны ў Facebook і пакінулі там вельмі негатыўныя каментары. Практычна ўсе партыі Грэцыі асудзілі выраз Лагард. Відавочна, што яе цытата значна палепшыла шансы перамагчы на выбарах лявацкай кааліцыі “Syriza, якая выступае супраць знешняга фінансавага дыктату. Лагард ужо змясціла на сваім Facebook прабачэнне за неасцярожную фразу, аднак гэта наўрад ці ёй дапаможа. Некаторыя левыя палітыкі Францыі і Вялікабрытаніі ўжо ўсур’ёз прапануюць дырэктару МВФ пайсці ў адстаўку.

Паводле французскай прэсы
 

Каментаваць