Грэцыя. Паліцыя і злачынцы галасуюць за нацыстаў

З’явілася статыстыка, хто і як галасаваў на апошніх парламенцкіх выбарах у Грэцыі. Найбольш нечакана выглядае электарат правай радыкальнай партыі “Залаты світанак, якая прайшла ў парламент, атрымаўшы 6,7 працэнта. Калі верыць дадзеным газеты “To Vima, на выбарчых участках, якія знаходзяцца побач з паліцэйскімі пастарункамі, правыя радыкалы сабралі ад 18 да 23 працэнтаў. На іншых участках у сярэднім за “Залаты світанак галасавалі 6–7 працэнтаў.

З’явілася статыстыка, хто і як галасаваў на апошніх парламенцкіх выбарах у Грэцыі. Найбольш нечакана выглядае электарат правай радыкальнай партыі “Залаты світанак, якая прайшла ў парламент, атрымаўшы 6,7 працэнта. Калі верыць дадзеным газеты “To Vima, на выбарчых участках, якія знаходзяцца побач з паліцэйскімі пастарункамі, правыя радыкалы сабралі ад 18 да 23 працэнтаў. На іншых участках у сярэднім за “Залаты світанак галасавалі 6–7 працэнтаў. Такая лічба дала газеце падставу сцвярджаць, што кожны другі паліцэйскі Грэцыі аддаў голас за правых радыкалаў. Інакш кажучы, неанацысты — партыя паліцыі. Самае цікавае, што другой значнай катэгорыяй прыхільнікаў “Залатога світанку з’яўляюцца маладыя беспрацоўныя, якія не маюць вышэйшай адукацыі. Гэта самая крыміналізаваная сацыяльная група ў краіне, якая не дае спакою паліцыі. Вось такі парадокс грэчаскай палітыкі.


Па матэрыялах грэчаскай прэсы
 

Каментаваць