Грэнада. Юбілей сацыялістычнай рэвалюцыі

Грэнада — краіна-востраў у Карыбскім моры — адзначае 30-ю гадавіну сваёй сацыялістычнай рэвалюцыі. 30 гадоў таму ў сакавіку 1979 года ў выніку паўстання да ўлады прыйшоў урад пад кіраўніцтвам Марыса Бішопа. Бішоп або Брат Біш, як яго называлі на Гранадзе, быў прыроджаным аратарам і добрым грамадзянскім актывістам. Яшчэ ў студэнцкія гады ён стварыў нацыянальную Асамблею моладзі. Закончыў юрыдычны універсітэт у Лондане, дзе пазнаёміўся з левымі тэорыямі. Пасля вяртання ён стаў лідэрам руху за правы чарнаскурых грамадзян.

Грэнада — краіна-востраў у Карыбскім моры — адзначае 30-ю гадавіну сваёй сацыялістычнай рэвалюцыі. 30 гадоў таму ў сакавіку 1979 года ў выніку паўстання да ўлады прыйшоў урад пад кіраўніцтвам Марыса Бішопа. Бішоп або Брат Біш, як яго называлі на Гранадзе, быў прыроджаным аратарам і добрым грамадзянскім актывістам. Яшчэ ў студэнцкія гады ён стварыў нацыянальную Асамблею моладзі. Закончыў юрыдычны універсітэт у Лондане, дзе пазнаёміўся з левымі тэорыямі. Пасля вяртання ён стаў лідэрам руху за правы чарнаскурых грамадзян. Сфармаваны ім рух New Jewel у сакавіку 1979 года ўзначаліў паўстанне супраць непапулярнага аўтарытарнага ўраду. Пасля прыходу да ўлады Бішоп забараніў усе партыі, зачыніў апазіцыйныя газеты і паабяцаў склікаць канстытуцыйную асамблею. ЗША з трывогай назіралі за новым рэжымам, які наладзіў дыпламатычныя кантакты з СССР і прызнаў Кубу. Аднак, як часта бывае, рэвалюцыянеры самі перасварыліся. Хутка ва ўрадзе ўзнік канфлікт вакол версій будучай палітычнай мадэлі ў краіне. Бішоп быццам выступаў за наданне большай кампетэнцыі мясцовыя саветам, яго апаненты з левага боку патрабавалі моцнага цэнтральнага ўраду, як на суседняй Кубе. Закончыліся спрэчкі пераваротам: левыя захапілі рэзідэнцыю ўраду, а Бішопа забілі. Пачаліся хваляванні і анархія. Гэта дало ЗША і іх саюзнікам падставу ў кастрычніку 1983 года высадзіць на востраве дэсант. На гэтым сацыялістычная рэвалюцыя на Гранадзе закончылася.


Па матэрыялах "Tageszeitung" (Германія)

Каментаваць