Грузія. Абхазы і асеціны застануцца грузінскімі праваслаўнымі

Руская праваслаўная царква пагадзілася з тым, што абхазы і жыхары Паўднёвай Асеціі павінны заставацца ў складзе Грузінскай Праваслаўнай Царквы. Такое патрабаванне зрабіў кіраўнік Грузінскай Праваслаўнай царквы Ілія II перад сустрэчай з кіраўніком РПЦ у Кіеве.

Як паведамляе прэс-служба РПЦ, Патрыярх Кірыла падтрымаў пазіцыю Іліі.
“Зусім відавочна, што кананічная юрысдыкцыя Грузінскага Патрыярхату распаўсюджваецца на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі… — сказаў кіраўнік РПЦ. Такім чынам, хутчэй за ўсё, правалілася ідэя шэрагу абхазскіх царкоўнікаў стварыць асобную ад грузінаў абхазскую праваслаўную царкву. Такая ініцыятыва мела месца пару месяцаў таму. Назіральнікі лічаць, што Масква падтрымала Тбілісі, паколькі для яе важны тэрмін “кананічная тэрыторыя, які яна часта ўжывае ў палеміцы супраць прыхільнікаў украінскай аўтакефаліі і Ватыкану. Да сваіх кананічных тэрыторый РПЦ адносіць Украіну.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць