Грузія. Аджарыя патрабуе больш аўтаноміі

Старшыня ўрада аўтаномнай рэспублікі Аджарыя Леван Варшаламідзе нечакана раскрытыкаваў урад краіны, запатрабаваўшы адміністрацыйных паўнамоцтваў для Аджарыі. Пасля «рэвалюцыі руж» гэта першы выпадак, калі з Батумі на адрас Тбілісі прагучала крытыка. Старшыня ўрада Аджарыі папракнуў цэнтральны ўрад Грузіі ў тым, што апошні цалкам ігнаруе правы аўтаноміі. Як заявіў Варшаламідзе, міністэрствы Аджарыі не могуць самастойна прымаць простыя тэхнічныя рашэнні і чакаюць подпісу якога-небудзь тбіліскага бюракрата.

Старшыня ўрада аўтаномнай рэспублікі Аджарыя Леван Варшаламідзе нечакана раскрытыкаваў урад краіны, запатрабаваўшы адміністрацыйных паўнамоцтваў для Аджарыі. Пасля «рэвалюцыі руж» гэта першы выпадак, калі з Батумі на адрас Тбілісі прагучала крытыка. Старшыня ўрада Аджарыі папракнуў цэнтральны ўрад Грузіі ў тым, што апошні цалкам ігнаруе правы аўтаноміі. Як заявіў Варшаламідзе, міністэрствы Аджарыі не могуць самастойна прымаць простыя тэхнічныя рашэнні і чакаюць подпісу якога-небудзь тбіліскага бюракрата. Для рашэння гэтай праблемы з 2009 года ён дасылае прэм’ер-міністру лісты, аднак яны застаюцца без адказу. Хутка выбары, і Варшаламідзе імкнецца даказаць аджарцам, што ён абараняе інтарэсы мясцовага бізнесу і насельніцтва.

Па матэрыялах грузінскай прэсы

Каментаваць