Грузія—Арменія. 90 гадоў міру

Грамадскасць Грузіі і Арменіі актыўна ўзгадвае 90-ю гадавіну Карскай дамовы. Карская дамова 1921 года ўсталявала мір і мяжу паміж Армянскай, Азербайджанскай і Грузінскай ССР з аднаго боку, і Турцыяй — з другога. У адпаведнасці з дамовай, Карс, Ардаган, Паўднёвая Аджарыя адышлі да Турцыі. Святая для армян гара Арарат таксама апынулася на тэрыторыі Турцыі. Дамова дасюль выклікае шмат крытыкі, паколькі па-сутнасці Карская дамова — гэта замацаванне прынцыпаў заключанай раней Маскоўскай дамовы паміж Расіяй і Турцыяй.

Грамадскасць Грузіі і Арменіі актыўна ўзгадвае 90-ю гадавіну Карскай дамовы. Карская дамова 1921 года ўсталявала мір і мяжу паміж Армянскай, Азербайджанскай і Грузінскай ССР з аднаго боку, і Турцыяй — з другога. У адпаведнасці з дамовай, Карс, Ардаган, Паўднёвая Аджарыя адышлі да Турцыі. Святая для армян гара Арарат таксама апынулася на тэрыторыі Турцыі. Дамова дасюль выклікае шмат крытыкі, паколькі па-сутнасці Карская дамова — гэта замацаванне прынцыпаў заключанай раней Маскоўскай дамовы паміж Расіяй і Турцыяй. Тады тайна ад Тбілісі і Ерэвана быў вырашаны лёс дзяржаўных межаў Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Праўда, вядома, што на Патсдамскай канферэнцыі, а затым на сесіі Генасамблеі ААН Сталін афіцыйна запатрабаваў ад Анкары вяртання гістарычных грузінскіх і армянскіх земляў. Больш таго, у архівах знойдзеныя сакрэтныя планы наступлення на Трабзон і Карс, распрацаваныя камандаваннем Закаўказскай ваеннай акругі і нават спісы кампартыі Грузіі — кандыдатаў у члены гаркамаў і выканкамаў гарадоў на тэрыторыях, якія планавалася захапіць. Аднак да рэалізацыі планаў з-за далучэння Турцыі да блоку NАТО справа не дайшла. Праўда, гісторыя Карсу на гэтым не закончылася. Сучасная Армянская Рэспубліка афіцыйна не прызнае вынікаў Карскай дамовы.

Паводле грузінскай прэсы

Каментаваць