Грузія. Дык хто тут варвар?

Цікавую рэакцыю выклікала ў Тбілісі антыгрузінская кампанія ў Расіі з нагоды дэмантажу помніка героям Вялікай Айчыннай вайны ў Кутаісі. Як вядома, Масква не толькі раскрытыкавала ўчынкі грузінскіх уладаў. На Вераб’ёвых гарах у Маскве па ініцыятыве Пуціна плануецца будаўніцтва копіі кутаіскага мемарыялу. У адказ грузіны прапанавалі Маскве не абмяжоўвацца адным помнікам, а зрабіць копіі архітэктурных аб’ектаў, якія былі разбураны рускімі за гады савецкай акупацыі і апошняй каўказскай вайны.

Цікавую рэакцыю выклікала ў Тбілісі антыгрузінская кампанія ў Расіі з нагоды дэмантажу помніка героям Вялікай Айчыннай вайны ў Кутаісі. Як вядома, Масква не толькі раскрытыкавала ўчынкі грузінскіх уладаў. На Вераб’ёвых гарах у Маскве па ініцыятыве Пуціна плануецца будаўніцтва копіі кутаіскага мемарыялу. У адказ грузіны прапанавалі Маскве не абмяжоўвацца адным помнікам, а зрабіць копіі архітэктурных аб’ектаў, якія былі разбураны рускімі за гады савецкай акупацыі і апошняй каўказскай вайны. Напрыклад, адбудаваць праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага ў грузінскай сталіцы, які пасля далучэння Грузіі да СССР быў разбураны. Аднак злачынствы рускіх, на думку грузінскіх культуролагаў, не абмежаваліся знішчэннем сабору ў далёкія першыя гады савецкай улады. Дзеячы культуры склалі цэлы спіс архітэктурных помнікаў, якія сталі ахвярамі расійскай арміі падчас вайны 2008 года. Большасць з аб’ектаў былі разбураныя авіяцыйных удараў. У спіс трапілі царква Архангела (ХІХ стагоддзе) у вёсцы Хеіці, ікоцкая царква (ХІІ стагоддзе), кафедральны палац (Х стагоддзе) ў Нікозі, манастырскі комплекс (VІ–Х стагоддзі) у тым жа Нікозі і г. д. Усяго 10 помнікаў архітэктуры. “Калі Пуцін сапраўды клапоціцца пра грузінскую архітэктурную спадчыну, няхай ён адбудуе і гэтыя — знішчаныя расійскімі жаўнерамі аб’екты, — піша адзін з журналістаў. Праўда, тут жа ён адзначае, што маскоўскага раёна Вераб’ёвыя горы для падобнага праекту будзе занадта мала.

Па матэрыялах “Грузия Сегодня (Грузія)
 

Каментаваць