Грузія. Глабальная пацяпленне супраць расійскага імперыялізму

Нядаўняе рашэнне карлікавай ціхаакіянскай Рэспублікі Вануату прызнаць незалежнасць Абхазіі, здаецца, не на жарт перапалохала афіцыйны Тбілісі. У рэгіён Ціхага Акіяна накіравана спецыяльная грузінская дыпламатычная місія, якую ўзначаліў сам Грыгол Вашадзэ, міністр замежных спраў. Яго задача зразумелая — не дапусціць працягу тэндэнцыі, калі астраўныя дзяржавы прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію ў надзеі атрымаць нейкі бонус ад Масквы. Літаральна на працягу аднаго тыдня міністр сустрэўся з калегамі з шэрагу краін — Палау, Кірыбаці, Папуа — Новая Гвінея і г.д.

Нядаўняе рашэнне карлікавай ціхаакіянскай Рэспублікі Вануату прызнаць незалежнасць Абхазіі, здаецца, не на жарт перапалохала афіцыйны Тбілісі. У рэгіён Ціхага Акіяна накіравана спецыяльная грузінская дыпламатычная місія, якую ўзначаліў сам Грыгол Вашадзэ, міністр замежных спраў. Яго задача зразумелая — не дапусціць працягу тэндэнцыі, калі астраўныя дзяржавы прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію ў надзеі атрымаць нейкі бонус ад Масквы. Літаральна на працягу аднаго тыдня міністр сустрэўся з калегамі з шэрагу краін — Палау, Кірыбаці, Папуа — Новая Гвінея і г.д. Калі меркаваць па афіцыйнай інфармацыі, яго задачай было праінфармаваць візаві пра грузінскі падыход да праблемы акупаваных тэрыторый. Цікава, што ў расійскай прэсе навіну пра ваяж Вашадзэ ўспрынялі як знак перамогі расійскай дыпламатыі. Адзінае, што турбуе расійскіх аматараў абхазскага і асецінскага сепаратызму, — глабальнае пацяпленне. Па словах экспертаў, у перспектыве Вануату можа пагрузіцца на дно акіяну. Калі да гэтага часу ніхто іншы не прызнае Сухумі і Цхінвалі, можа атрымацца вялікі канфуз.

Паводле грузінскай прэсы

Каментаваць