Грузія. Пачалася закладка другой сталіцы

Міхаіл Саакашвілі ўрачыста заклаў першую цэглу ў фундамент будучага офісу грузінскага парламенту ў горадзе Кутаісі. Менавіта Кутаісі па планах Саакашвілі павінен стаць рэзідэнцыяй Кабміну і парламенту, у той час як прэзідэнт застанецца ў Тбілісі. Такім чынам, Кутаісі стане другой сталіцай Грузіі. Ідэя дэцэнтралізацыі ўлады даўно захапіла Саакашвілі, і вось нарэшце яна пачала рэалізоўвацца. Акрамя таго, перадача Кутаісі часткі функцый сталіцы, па словах прэзідэнта, дапаможа палітыкам акунуцца ў жыццё простага, а не сталічнага люду.

Міхаіл Саакашвілі ўрачыста заклаў першую цэглу ў фундамент будучага офісу грузінскага парламенту ў горадзе Кутаісі. Менавіта Кутаісі па планах Саакашвілі павінен стаць рэзідэнцыяй Кабміну і парламенту, у той час як прэзідэнт застанецца ў Тбілісі. Такім чынам, Кутаісі стане другой сталіцай Грузіі. Ідэя дэцэнтралізацыі ўлады даўно захапіла Саакашвілі, і вось нарэшце яна пачала рэалізоўвацца. Акрамя таго, перадача Кутаісі часткі функцый сталіцы, па словах прэзідэнта, дапаможа палітыкам акунуцца ў жыццё простага, а не сталічнага люду. Мясцовыя жыхары, быццам, не супраць праекту, паколькі з пераездам чыноўнікаў узрасце попыт на кадры і сервісную абслугу. А вось палітычныя апаненты Саакашвілі прагназуюць развал адміністратыўнай вертыкалі. Падчас узвядзення будынку парламента ўжо загінулі два чалавекі. Як лічаць апаненты дзеючай улады, гэта кепскі знак. Дэпутаты, якія будуць працаваць у такім праклятым месцы, нічога канструктыўнага не зробяць.

Па матэрыялах «Грузия инфо» (Грузія)

Каментаваць