Грузія. Расія збіраецца аддаць Аджарыю Турцыі?

Грузінская прэса сцвярджае, што апошнім часам Крэмль вядзе тайныя перамовы з Турцыяй пра перадачу ёй тэрыторыі Аджарыі — аўтаноміі ў складзе Грузіі. Журналісты спасылаюцца на тэкст ліста, які дырэктар расійскага МЗС Лаўроў быццам накіраваў свайму турэцкаму калегі. Аўтар ліста ўзнімае пытанне дэнансацыі так званай Карскай дамовы 1921 года. Менавіта адпаведна гэтай дамове Батумі перайшло ў склад савецкай Грузіі, а таксама абвяшчалася Аджарская аўтаномія. Пры гэтым Расія і Турцыя выступалі гарантамі праў аджарскага народу на самакіравання.

Грузінская прэса сцвярджае, што апошнім часам Крэмль вядзе тайныя перамовы з Турцыяй пра перадачу ёй тэрыторыі Аджарыі — аўтаноміі ў складзе Грузіі. Журналісты спасылаюцца на тэкст ліста, які дырэктар расійскага МЗС Лаўроў быццам накіраваў свайму турэцкаму калегі. Аўтар ліста ўзнімае пытанне дэнансацыі так званай Карскай дамовы 1921 года. Менавіта адпаведна гэтай дамове Батумі перайшло ў склад савецкай Грузіі, а таксама абвяшчалася Аджарская аўтаномія. Пры гэтым Расія і Турцыя выступалі гарантамі праў аджарскага народу на самакіравання. Выхад РФ з Карскай дамовы, быццам бы сцвярджае Лаўроў у лісце, дае правы Турцыі патрабаваць вяртання Аджарыі. Большасць палітолагаў лічыць, што чуткі наконт планаў магчымага далучэння Аджарыі да Турцыі папросту лухта. Аднак не выключана, што іх наўмысна кінулі ў прэсу, каб напалохаць афіцыйны Тбілісі магчымым турэцкім-расійскім саюзам супраць Грузіі. Тым больш Анкара пасля жнівеньскіх падзей 2008-га сапраўды актывізавала кантакты з Масквой. Дарэчы, Турцыя — адзіная краіна з блоку НАТО, якая не асудзіла дзеянні расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.


Па матэрыялах “Новой Абхазии (Грузія)

Каментаваць