Грузія. Тапанімічная вайна былых сяброў

Грузінскія медыя пішуць пра нечаканую напружанасць адносін уладаў Паўднёвай Асеціі і Расіі. Пра гэта, на іх думку, сведчыць тапаніміка. Справа ў тым, што ў Цхінвалі ўпарта называюць сваю дзяржаўную фармацыю Рэспубліка Ірыстон — так назвалі край пасля рэферэндуму пра выхад са складу Грузіі ў пачатку 1990-х. У сваю чаргу, у Маскве ўпарта падкрэсліваюць, што Цхінвалі — сталіца Паўднёвай Асецінскай Рэспублікі. На думку грузінскіх палітолагаў, вайна за назву мае вялікі сімвалічны характар.

Грузінскія медыя пішуць пра нечаканую напружанасць адносін уладаў Паўднёвай Асеціі і Расіі. Пра гэта, на іх думку, сведчыць тапаніміка. Справа ў тым, што ў Цхінвалі ўпарта называюць сваю дзяржаўную фармацыю Рэспубліка Ірыстон — так назвалі край пасля рэферэндуму пра выхад са складу Грузіі ў пачатку 1990-х. У сваю чаргу, у Маскве ўпарта падкрэсліваюць, што Цхінвалі — сталіца Паўднёвай Асецінскай Рэспублікі. На думку грузінскіх палітолагаў, вайна за назву мае вялікі сімвалічны характар. Захоўваючы назву Паўднёвая Асеція, Крэмль стварае падставу для магчымага ўключэння рэгіёну ў склад Расіі пад соусам аб’яднання ўсіх асецінаў. Ірыстон так проста ўключыць у Расію не ўдасца. Давядзецца даводзіць усяму свету, што ніякіх ірыстонцаў як асобнай суверэннай нацыі не існуе. Наколькі маюць рацыю грузінскія палітолагі, цяжка сказаць. Амаль уся вертыкаль у Паўднёвай Асеціі — прысланыя Масквой расійскія грамадзяне.

Па матэрыялах “Эхо Кавказа

Каментаваць