Грузія. Вайну грузін і рускіх справакавалі курды

Такую версію падзей жніўня 2008 года прапанаваў Аляксандр Русецкі, дырэктар Паўднёвага каўказскага інстытута рэгіянальнай бяспекі. Па яго словах, менавіта баевікі Курдскай рабочай партыі, якая дабіваецца выхаду са складу Турцыі курдскіх правінцый і стварэння на іх базе незалежнай дзяржавы, узарвалі 5 жніўня 2008 года нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан. Мэтай тэракту быў падрыў паставак ў Турцыю каспійскай нафты. Аднак грузіны, па словах Русецкага, чамусьці курдскі след ігнаравалі.

Такую версію падзей жніўня 2008 года прапанаваў Аляксандр Русецкі, дырэктар Паўднёвага каўказскага інстытута рэгіянальнай бяспекі. Па яго словах, менавіта баевікі Курдскай рабочай партыі, якая дабіваецца выхаду са складу Турцыі курдскіх правінцый і стварэння на іх базе незалежнай дзяржавы, узарвалі 5 жніўня 2008 года нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан. Мэтай тэракту быў падрыў паставак ў Турцыю каспійскай нафты. Аднак грузіны, па словах Русецкага, чамусьці курдскі след ігнаравалі. У Тбілісі вырашылі, што выбух арганізавалі расійскія спецслужбы і пачалі падрыхтоўку атакі на Цхінвалі. Што было далей, усе ведаюць. Праўда, сам аўтар версіі не выключае, што курды маглі дзейнічаць па замове Масквы, якая падтрымлівае курдскі рух у Турцыі і Іране яшчэ з часоў СССР.

Па матэрыялах «Грузія сегодня» (Грузія)

Каментаваць