Гаагскі арбітраж пачаў разбіраць скаргі ўкраінскіх кампаній да Расіі

Пастаянная палата трацейскага суда ў Гаазе пачала разбор па дзвюх скаргах украінскіх кампаній "Укрнафта" і Stabil на Расію.

 

Фота eer.ru


У студзені гэтага года "Укрнафта" і Stabil падалі іскавыя заявы. Гаворка ідзе аб актывах у анексаваным Крыме. Слуханні прызначылі на 11 ліпеня, паведамляе ВВС.

 

Раней кампаніі "Укрнафта" і Stabil заявілі, што Расія парушыла свае абавязацельствы перад імі і тым самым перашкаджала іх інвестыцыям у аўтазаправачныя станцыі, размешчаныя ў Крыме.

 

У Пастаяннай палаце адзначылі, што арбітраж ужо праводзіў першае слуханне па абедзвюх справах — тады разглядаліся працэсуальныя пытанні. Расія ў тых слуханнях не ўдзельнічала.

 

Расійскі бок настойвае, што пагадненне аб абароне інвестыцый паміж Украінай і Расіяй, да якога апелююць украінскія кампаніі, не можа служыць падставай для ўрэгулявання прэтэнзій у Гаазе, а таксама не прызнае юрысдыкцыю гааскага арбітражу ў гэтых разглядах.

Каментаваць