Габрэі, якія перажылі Халакост, пікетавалі польскую амбасаду

Пажылыя габрэі, якія перажылі Халакост, пікетавалі польскую амбасаду ў Тэль-Авіве. Яны абураныя планамі Польшчы змяніць закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. 

Удзельнікі пікету, які арганізаваў фонд Yad Ezer La-Haver, дэманстравалі плакаты з надпісамі на іўрыце і польскай «Гэты польскі закон плюе ў твар ізраільскаму народу» («To polskie prawo pluje w twarz narodowi izraelskiemu»), «Ніякі закон не можа сцерці гісторыю» («Żadne prawo nie może wymazać historii») і іншыя, паведамляе Onet.pl. Таксама яны атачылі аўтамабіль аднаго з дыпламатаў з крыкамі «Ніхто не забудзе, што вы зрабілі». Некаторым удалося прарвацца ў сам будынак, але ахова іх выправадзіла.

Пікетоўцы таксама нагадалі пра палякаў, якія дапамагалі нацыстам здзекавацца над іх суайчыннікамі і забіваць іх.

Польшча лічыць, што папраўкі ў закон патрэбныя для абароны рэпутацыі ахвяр нацысцкай агрэсіі. Па меркаванню Ізраіля, закон забароніць праўдзівыя выказванні пра ролю некаторых палякаў у нацысцкіх злачынствах. Польскай ініцыятывай абураныя і ва Украіне: нацыяналісты пікетавалі польскія дыппрадстаўніцтва 5 лютага.

Гэтую папраўку Сейм прыняў 26 студзеня, а 1 лютага яе падтрымаў Сенат. Зараз чакаецца падпісанне прэзідэнтам. Анджэй Дуда ужо заявіў пра сваю гатоўнасць.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Юрась
  • 2018-02-09 20:06:14
Усялякія Троцкія, Свярдловы і ім падобныя прадстаўнікі яўрэйскага народу, якія былі аўтарамі кастрычніцкага перавароту ў Расіі ў 1917 годзе, вінаватыя ў шматмільенных ахвярах былой імперыі. І гэтых ахвяр было непараўнальна больш, чым ахвяр галакосту. А палякі абараняюць сябе правільна і не яўрэям ім казаць, якія законы прымаць у сваей краіне для абароны свайго гонару. А то ўжо Сусветны Яўрэйскі Кангрэс пачаў сябе паводзіць, як нейкі новы ІГІЛ.

Каментаваць