Гарбачоў палохае Захад ядзернай вайной

Напружанасць у адносінах Расіі і краін Еўропы, выкліканая сітуацыяй ва Украіне, можа прывесці не толькі да поўнамаштабных ваенных дзеянняў, але і да ядзернай вайны. Пра гэта заявіў былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Пры гэтым ён заклікаў Нямеччыну не ўмешвацца ва ўкраінскі крызіс.



Міхаіл Гарбачоў раскрытыкаваў «страту даверу» паміж Расіяй і Захадам, назваўшы яе «катастрафічнай». 83-гадовы Нобелеўскі лаўрэат абвінаваціў Захад і НАТА ў знішчэнні структуры Еўрапейскай бяспекі шляхам пашырэння альянсу. «На жаль, ЗША пачынаюць усталёўваць мега імперыю. Кіраўнік Крамля не можа ігнараваць такія рэчы» адзначыў былы прэзідэнт СССР.
 
 
«Вайна такога роду непазбежна прывядзе да ядзернай вайны. Мы не зможам перажыць бліжэйшыя гады, калі ў каго-небудзь не вытрымаюць нервы ў сітуацыі, якая склалася», - заявіў Гарбачоў. Пры гэтым ён заклікаў Нямеччыну не ўмешвацца ва ўкраінскі крызіс: «У гэтай краіне, відавочна, ёсць вялікая колькасць людзей, гатовых спрыяць стварэнню новага дывізіёна у Еўропе»,  —  паведаміў ён у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel.
 
 
Таксама на думку экс-прэзідэнта СССР, спробы Захаду пазбавіць улады прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна выглядаюць «вельмі па-дурному і вельмі небяспечна»«Нямеччына ўжо спрабавала пашырыць свой уплыў на Усход падчас Другой сусветнай вайны. Няўжо ёй сапраўды патрэбен яшчэ адзін урок?». Акрамя таго, былы савецкі лідэр раскрытыкаваў Захад за антырасійскія санкцыі, а таксама заявіў аб неабходнасці «новай адлігі».

Абмеркаванне:

  • Тарэса
  • 2015-01-10 20:59:16

А агрэсію Пуціна, якая можа прывесці да сусветнай бойкі, ён апраўдвае? У гэтым пагрозы не бачыць? Абвінавачвае Нямеччыну, а Пуціна "разумее" - ну і ну...

Каментаваць