Гарсавет: Два раёны Данецка знаходзяцца пад артабстрэлам

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што становішча ў горадзе вельмі напружанае.



Па стане на 12.30 абстаноўка ў Данецку вельмі напружаная. У 11 гадзін 40 хвілін пачаліся артабстрэлы адразу ў двух раёнах горада  —  Куйбышаўскім і Кіеўскім. 
 
 
Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкага гарсавета. 
 
 
«На лінію 101 паступаюць шматлікія паведамленні пра ўзгаранні з прычыны траплення снарадаў ад жыхароў праспектаў Курчатава і Партызанскага, вуліц Шахтапраходчыкаў, Маршала Жукава, Буслаева. Выехаць у раёны і прыступіць да ліквідацыі пажараў брыгады МНС не могуць, бо там усё яшчэ вядуцца ваенныя дзеянні» паведамляюць мясцовыя ўлады.
 
 
Раней сёння паведамлялася, што баевікі штурмуюць данецкі аэрапорт. 
 
 
За мінулыя суткі зафіксавана каля 40 абстрэлаў з боку расійскіх войскаў і баевікоў, пры гэтым украінскія войскі працягваюць выконваць рэжым спынення агню. 12 верасня быў ​​распачаты масіраваны штурм пазіцый украінскіх войскаў у раёне аэрапорта ў Данецку. Штурм быў адбіты.

gordonua.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць