Германія. Магутны выбух на хімзаводзе

На хімзаводзе BASF у Германіі адбыўся магутны выбух, ёсць параненыя, многія зніклі без вестак.
Выбух адбыўся ў гавані хімзаводу. Фота www.dw.com

Выбух адбыўся ў гавані хімзаводу. Фота www.dw.com



Жыхароў Людвігсхафена і Мангейма просяць не выходзіць на вуліцу і зачыніць вокны, паведамляе www.dw.com.

На хімічным заводзе канцэрна BASF у нямецкім горадзе Людвігсхафен адбыўся магутны выбух. Паводле прэс-службы канцэрна, пацярпелі як мінімум чацвёра рабочых, яны шпіталізаваныя. Яшчэ некалькі чалавек лічацца зніклымі без вестак, паведамляе gordonua.com. У паліцыі горада выданню “Bild” сказалі, што верагоднасць тэрарыстычнага акту выключана.

Выбух і пажар, які здарыўся пасля, адбыўся прыкладна ў 11.30 па мясцовым часе падчас перагрузкі сыравіны з транспартных судоў.

Пасля над прадпрыемствам з'явіўся велізарны факел агню. На прадпрыемстве гэта растлумачылі спальваннем рэшткаў гаручых рэчываў у трубаправодзе, што неабходна для правядзення работ па ліквідацыі надзвычайнага здарэння.



Відэа: Amnezia Gaming / Youtube


Сайт муніцыпалітэта Людвігсхафена адзначае, што жыхары бліжэйшых да заводу раёнаў скардзіліся на рэспіраторныя сімптомы.

"Просім грамадзян трымаць дзверы і вокны зачыненымі. Персанал школ і дзіцячых садоў праінфармаваны аб тым, што дзеці павінны ўвесь час заставацца ў памяшканнях", — паведамляюць мясцовыя ўлады.




Каментаваць