Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Германія. Мэтай антытэрарыстычнай аперацыі сталі чачэнцы

Ператрусы і затрыманні прайшлі ў 12 кватэрах чачэнцаў у розных нямецкіх землях. Іх падазраюць у падтрымцы тэрарыстаў з групоўкі "Ісламская дзяржава".

Антытэрарыстычная аперацыя ў Саксоніі


У некалькіх землях Германіі ў аўторак, 25 кастрычніка, прайшлі антытэрарыстычныя аперацыі паліцыі супраць групы чачэнцаў, якія падазраюцца ў фінансаванні тэрарызму, паведамляе Deutsche Welle.

Паліцыя адначасова правяла ператрусы ў 12 кватэрах, а таксама ў інтэрнатах для бежанцаў у Цюрынгіі, Гамбургу, Паўночным Рэйне-Вестфаліі, Саксоніі і Баварыі, паведаміла ведамства крымінальнай паліцыі ў Эрфурце (Цюрынгія).

Сумесная аперацыя нямецкай паліцыі стала вынікам расследавання, якое вядзецца з 2015 года, у дачыненні да 28-гадовага грамадзяніна Расіі з чачэнскімі каранямі. Яго падазраюць у падрыхтоўцы цяжкага антыдзяржаўнага злачынства. Падазраваны таксама, паводле следства, планаваў далучыцца ў Сірыі да тэрарыстаў з групоўкі "Ісламская дзяржава" .

Падчас расследавання гэтай справы ўзніклі падазрэнні ў фінансавай падтрымцы тэрарыстаў у дачыненні да 10 мужчын і 3 жанчын з Чачні, якія падалі прашэнне аб атрыманні прытулку ў Германіі.

Непасрэднай пагрозы тэракту паліцыянты ў цяперашні час не выявілі, паведамляе агенцтва dpa.



Каментаваць