Германія. Еўракрытыкі могуць прайсці ў Бундэстаг

У ФРГ праведзены першыя замеры папулярнасці заснаванай 14 красавіка партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якая выступае за выхад краіны з зоны еўра. Вынікі не абяцаюць нічога добрага для партыі Меркель, што манапольна выказвае погляды правага электарату, на які перш за ўсё і арыентуецца «Альтэрнатыва для Германіі».



Партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD)


На цяперашні дзень за AfD збіраюцца галасаваць тры працэнты выбаршчыкаў. Лічба невялікая і не дае еўракрытыкам пропуску ў Бундэстаг (прахадны бар’ер — 5 працэнтаў), аднак можа паўплываць на шансы Меркель мець у будучым парламенце большасць. У сваю чаргу, палітолагі прагназуюць уздым рэйтынгу AfD за кошт пратэстнага электарату. Некаторыя нават лічаць, што «Альтэрнатыва для Германіі» можа разлічваць на 8–10 працэнтаў, што, натуральна, будзе значыць канец палітычнай кар’еры цяперашняга канцлера.

Цікава, што перспектыва з’яўлення ў парламенце «Альтэрнатывы для Германіі» турбуе таксама левыя партыі, якія баяцца, што AfD стане полюсам для аб’яднання правых экстрэмістаў. Партыя «Левыя» абвінаваціла еўракрытыкаў у «шавінізме на глебе дабрабыту». Падзея амаль гістарычная. Напэўна, упершыню ў гісторыі «Левыя», які былі створаныя на базе партыі камуністаў Усходняй Германіі, гатовыя пагадзіцца з тым, каб ФРГ заставалася ў Еўразоне.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць