Гельмут Коль рыхтаваў масавыя дэпартацыі

Як высвятляецца, у 1982 годзе тагачасны канцлер ФРГ Гельмут Коль збіраўся дэпартаваць кожнага другога турэцкага эмігранта. Пра гэта сведчыць апублікаваны часопісам «Spiegel» пратакол перамоваў, якія лідар ФРГ вёў з брытанскай калегай Маргарэт Тэтчэр.

 



Гельмут Коль і Маргарэт Тэтчэр


Калі верыць тэксту пратакола, Гельмута Коля на такі радыкальны крок штурхнуў факт таго, што краіна не можа асіміляваць такую вялікую колькасць прадстаўнікоў іншай культуры. «У Германіі няма праблемаў з партугальцамі і італьянцамі, выхадцамі з  Паўднёва-Усходняй Азіі, паколькі гэтыя этнічныя грамады лёгка інтэгруюцца. У свой час пасля вайны мы прынялі 11 мільёнаў людзей з Усходняй Еўропы (этнічных немцаў), аднак гэта былі еўрапейцы. Але туркі — з іншай культуры. Яны не здольныя да інтэграцыі і ўвогуле не жадаюць інтэгравацца», — прызнаўся канцлер у размове з Жалезнай лэдзі.

Не менш цікава і тое, што аперацыю па радыкальнаму скарачэнню колькасці туркаў у ФРГ Гельмут Коль збіраўся правесці ўсяго за адзін 1983 год. Усяго планавалася адправіць на радзіму каля ста тысяч туркаў.

Праўда, тая дэпартацыя павінна была выглядаць вельмі цывільна. Бон збіраўся акумуляваць грошы з розных фондаў, якія страхавалі турэцкіх працоўных,  і выдаваць кожнаму рэпатрыянту каля 10 тысяч нямецкіх марак (па тых часах, сума фантастычная). Не вядома толькі адно, чаму задуманая аперацыя так і не была рэалізаваная.

Гельмут Коль і Маргарэт Тэтчэр

Паводле нямецкай прэсы 

Каментаваць