Германія. Алжырцаў і мараканцаў бежанцамі не прызнаюць

Германія мае намер высылаць са сваёй тэрыторыі мігрантаў з Туніса і Марока, бо гэтыя краіны прызнаныя ўладамі ФРГ "бяспечнымі", паведамляе euronews.com.

 



Падчас аблавы ў Дзюсельдорфе.


Сябры кіруючай кааліцыі ХДС / ХСС дамовіліся змяшчаць прыезджых, якія просяць статус бежанца, з гэтых краін у спецыяльны лагер, працэдура высылкі з якога будзе хуткай і запатрабуе мінімальнага бюракратычнага афармлення.

У першым паўгоддзі мінулага года ў атрыманні статусу бежанца ў Германіі было адмоўлена 5500 алжырцаў і мараканцаў, аднак у рэчаіснасці высланы на радзіму былі толькі 53 чалавекі.

Тым часам, у нядзелю нямецкая паліцыя правяла рэйд у Дзюсельдорфе ў так званым "Магрыбскім квартале", арыштаваўшы 40 выхадцаў з Паўночнай Афрыкі. 38 з іх падазраюцца ў незаконным знаходжанні ў Германіі, аднаго ўжо загадана выслаць з краіны, яшчэ адзiн затрыманы за скупку крадзенага, паведаміла прэсавая служба паліцыі ў нядзелю, 17 студзеня, адзначае www.dw.com. Іх падазраюць у здзяйсненні крадзяжоў. У паліцыі кажуць, што затрыманні ў Дзюсельдорфе не маюць ніякага дачынення да расследавання серыі згвалтаванняў у Кёльне ў навагоднія святы, а аперацыя была распрацаваная яшчэ ў мінулым годзе.

Каментаваць