Германія. Чацвёрты Рэйх і паводка

Нямецкія паліталагічныя цэнтры, што займаюцца маніторынгам дзейнасці правых экстрэмістаў, папярэдзілі ахвяр паводкі, якія нядаўна мелі месца на паўднёвым усходзе ФРГ. На думку антыфашыстаў, ультраправыя партыі цяпер намагаюцца ўзняць сваю папулярнасць за кошт дапамогі людзям, якія пацярпелі ад стыхіі.

 



Так, пры вядучай неанацысцкай партыі нацыянал-дэмакратаў створана арганізацыя «Fluthelfer 2013» («Дапаможнік ад паводак–2013»). На першы погляд, перад намі звычайная грамадзянская ініцыятыва. Аднак, аказваецца, што тая дапамога ахвярам уключае ў сябе таксама абавязковыя лекцыі пра важнасць нацыянальнай салідарнасці, пра тое, што эмігранты, якіх, быццам, кормяць за кошт нямецкіх падаткаплацельшчыкаў, не дапамагаюць немцам, пра тое, што грошы, за кошт якіх можна кампенсаваць наступствы катастрофы, урад накіроўвае на падтрымку дэпрэсіўных эканомік Грэцыі і Іспаніі.

На самай справе, цяжка ўявіць, як неанацысты могуць інструментаваць паводку з улікам таго, што практычна ўсе вядучыя партыі спрабуюць зарабляць пункты на гэтай тэме. А паколькі магчымасцей практычна дапамагчы ахвярам паводкі ў гэтых партый значна больш, наўрад ці на неанацыстаў нехта зверне шмат увагі.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць