Германія. Гадавіна падзення Седана

Нямецкія правыя нечакана паспрабавалі адзначыць дату 2 верасня. Гэты дзень калісьці займаў асаблівае месца ў календары нямецкіх нацыяналістаў. 2 верасня 1871 года падчас Франка-прускай вайны французская крэпасць Седан капітулявала, што азначала крах імперыі Банапарта Трэцяга і поўную перамогу немцаў



Седан. Фота ru.wikipedia.org


У 1923 годзе, праз пяць гадоў пасля пройгрышу ў Першай сусветнай вайне, нямецкія правыя партыі вырашылі пачаць адзначаць гэтую дату. Адпаведныя акцыя праводзілася да 1945 года і мелі вялікі грамадскі рэзананс. Так, на цэнтральную маніфестацыю ў Нюрнбергу штогод з усёй Германіі збіралася каля ста тысяч чалавек.

Гісторыкі лічаць, што ў 1920-я гады менавіта падчас святкаванняў падзення Седану ўзнікла ідэя стварэння вулічных пагромных атрадаў — так званых «штурмавікоў», якія пазней адыгралі істотную ролю ва ўсталяванні нацысцкай дыктатуры.

Што тычыцца святкавання гадавіны падзення Седану ў 2013 годзе, дык яно наўрад ці будзе мець такія глабальныя наступствы. Усё абмежавалася шэрагам пікетаў, сэнс якіх звычайныя бюргеры яўна не зразумелі.

Паводле нямецкай прэсы 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць