Германія. Маціяс Штольц зрабіў сенсацыю на выбарах

Штольц — лідар аўстрыйскай ліберальнай партыі «Новая Аўстрыя» (NEOS), якая атрымала на парламенцкіх выбарах 4,8 працэнта, што дало ёй 9 дэпутацкіх мандатаў.



Відавочны поспех NEOS цікавы з дзвюх прычынаў. Па-першае, партыя была заснаваная толькі ў мінулым годзе і зрабіла на выбарах маленькую сенсацыю (хаця ў парламент таксама прайшла іншая новая партыя FRANK, за якой стаіць алігарх Цім Штронах). Поспех Штольца цікавы ў праекцыі на вынікі выбараў 22 верасня ў Бундэстаг, куды ўпершыню за час існавання ФРГ не трапілі лібералы з Партыі свабодных дэмакратаў (FDP).

Цяпер FDP ламаюць галаву, у якім накірунку рухацца далей, а перамога лібералаў у суседняй і культурна вельмі блізкай немцам Аўстрыі можа даць нямецкім лібералам нейкія ідэйныя арыенціры. Калі меркаваць па кампаніі NEOS, яна рабіла стаўку на адкрытую дэмакратыю (частка кіраўніцтва абіраецца праз інтэрнэт усімі сябрамі), ідэю фінансавай аўтаноміі школ, зніжэнне падаткаў, рэформу пенсійнай сістэмы плюс празрыстасць фінансавання партыі. У выніку Штольцу ўдалося перацягнуць частку маладога сярэдняга класа.

Застаецца сказаць, што сам Маціяс Штольц нарадзіўся ў 1973 годзе і мае адукацыю палітолага. Да пачатку палітычнай кар’еры паспеў папрацаваць дарадчыкам дэпутата. 

Каментаваць