«Голас Амерыкі» і радыё «Свабода» абвясцілі ў Расіі замежнымі агентамі

Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала замежнымі агентамі «Голас Амерыкі», «Радыё Свабода» і яшчэ сем падкантрольных апошняму выданняў.
У прыватнасці, у спіс СМІ, прызнанах замежнымі агентамі, трапіў «Сибирь.Реалии», «Кавказ.Реалии»,и «Крым.Реалии», «Idel.Реалии», «Фактограф», тэлеканал «Настоящее время» і татара-башкірская служба «Радыё Свабода».

Такім чынам, усяго спіс налічвае дзевяць выданняў, усе яны амерыканскія. Яны сталі першымі, хто трапіў у спіс СМІ, прызнаных замежнымі агентамі, з моманту яго стварэння. Расійскія ўлады раней заяўлялі, што ідуць на такі крок у адказ на ўнясенне ў аналагічны амерыканскі спіс канала RT.

Законапраект, які дазваляе прызнаваць замежныя СМІ замежнымі агентамі, быў распрацаваны, прыняты ў трох чытаннях Дзярждумай, зацверджаны Саветам Федэрацыі і падпісаны прэзідэнтам менш чым за тры тыдні. Змены ўнесены ў артыкул 6 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў гэты закон 25 лістапада, пасля чаго ён уступіў у сілу. Рашэнне аб тым, якія выданні будуць аднесены да замежных агентам, будзе прымаць міністэрства юстыцыі Расіі. У спіс могуць трапіць як СМІ, зарэгістраваныя за мяжой, так і тыя, хто зарэгістраваны ў Расиі, але атрымлівае замежнае фінансаванне.


Паводле bbc.com

Каментаваць