Грузія — фарпост Кітая

Пакуль Масква і Вашынгтон сварыліся за Грузію, краіна, падаецца, трапіла пад кантроль Пекіна. На мінулым тыдні Грузія і Кітай дасягнулі сенсацыйнай дамоўленасці пра бязмытны доступ грузінскай прадукцыі на кітайскі рынак, сярод іншага гэта тычыцца мінеральнай вады і віна.
Фота techdrinks.info



Такім чынам, Тбілісі і Пекін змаглі завяршыць перамовы пра зону свабоднага гандлю (ЗСГ) усяго за сем месяцаў, у той час як многім іншым краінам, каб дасягнуць падобнага пагаднення з КНР, было патрэбна ад пяці да дзесяці гадоў. Увогуле, у свеце практычна няма дзяржаў (за выключэннем бліжэйшых суседзяў КНР), якія атрымалі права бяспошлінна ўвозіць у Кітай такі высокі працэнт наменклатуры сваёй прадукцыі — 95%.

Чаму кіраўніцтва КНР усталёўвае сур’ёзныя прэферэнцыі для далёкай краіны, якая знаходзіцца на перыферыі «кітайскага свету»?

На думку аналітыкаў, прычына ў тым, што «межы» кітайскага свету ўсё больш пашыраюцца, што нядзіўна з улікам ператварэння Кітая ў другую эканоміку на планеце. Грузія разглядаецца кітайскімі камуністамі як важны фарпост сваёй геапалітычнай экспансіі ў каўказскім рэгіёне.

Паводле грузінскай прэсы


Каментаваць