Грузія. Канец чорных джыпаў

Грузія вырашыла канчаткова разарваць з эпохай бандыцкіх 1990-х, сімвалам якой былі чорныя джыпы «браткоў».

Фота rambler.ru

Пастановай ураду аўтамабілі ўсіх класаў, прызначаныя для дзяржаўных служачых у Грузіі, могуць быць любога колеру, акрамя чорнага. Асабліва гэта тычыцца чорных пазадарожнікаў класа «люкс».

«Думаю, што надышоў час завяршыць эпоху чорных джыпаў у Грузіі. (…) Я думаю, што, калі гаворка пойдзе пра змену аўтапарка, мы павінны сказаць «не» гэтаму чорнаму колеру. Прыйшоў час экалагічна чыстага транспарту, і ў першую чаргу мы памяняем аўтамабілі на ўзроўні міністраў», — заявіў кіраўнік урада, перадае «Навіны — Грузія».

У прынцыпе, грузіны пазітыўна сустрэлі навіну. Чорны колер машынаў, сапраўды, асацыюецца ў людзей з крымінальным жыццём.

Аднак некаторыя не вераць у заявы чыноўнікаў. На іх думку, у структурах ураду ўжо падрыхтаваны кантракт на закупку аўтамабіляў у якой-небудзь канкрэтнай кампаніі, у якой скончыліся чорныя машыны.

Таксама хапае тых, хто лічыць, што ў краіне багата больш істотных праблем, чым колер аўтамабіляў чыноўнікаў.

Паводле грузінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць