Грузія. НДА супраць рускамоўнага вяшчання

Грузінскія няўрадавыя арганізацыі патрабуюць увядзення забароны на вяшчанне расійскага тэлебачання на тэрыторыі краіны.

Фота: pixabay.com



Такім чынам яны хочуць абараніць грузінаў ад уплыву крамлёўскай прапаганды. Заклік па гэтай справе актывісты накіравалі прэзідэнту, прэм'ер-міністру і спікеру грузінскага парламента.

 

Былы міністр культуры Грузіі Ніка Руруа сцвярджае, што "расійскае тэлебачанне не мае нічога агульнага з журналістыкай і з'яўляецца зброяй акупантаў".

 

Паводле яго, забарона на вяшчанне расійскіх тэлепраграмаў „ускладніць праводжанне крамлёўскай палітыкі прамывання мазгоў”.

 

Грузінскія няўрадавыя арганізацыі адзначаюць, што праз некалькі месяцаў у Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары, на вынік якіх хацела б паўплываць на прапаганда Масквы, сеючы хаос.

 

„Мы не можам даць акупанту такой магчымасці”, — кажуць прадстаўнікі грузінскіх НДА.

 

Пасля грузінска-расійскай вайны ў 2008 годзе парламент у Тбілісі прыняў рэзалюцыю, якая называе сепаратысцкія рэгіёны — Абхазію і Паўднёвую Асецію, акупаванымі тэрыторыямі і заклікаў Крэмль вывесці расійскія войскі з інтэгральнай тэрыторыі Грузіі.

 

Аднак расійскія жаўнеры надалей дыслакуюцца ў Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Апрача таго Масква прызнала незалежнасць абодвух рэгіёнаў і падпісала з імі дамовы аб супрацы.


www.radyjo.net



 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць