Грузія. Грузінам можа стаць кожны

На 17 лістапада прызначана працэдура інагурацыі новага прэзідэнта Грузіі, якім па выніках выбараў стаў прадстаўнік каманды Бідзіны Іванішвілі, алігарха, лідара ўрадавай партыі Грузінская мара.



Аднак да 17 лістапада краінай па закону кіруе Міхаіл Саакашвілі, апанент Бідзіны. Адным з самых гучных апошніх законаў Саакашвілі, відавочна, стане новая працэдура атрымання іншаземцамі грузінскага пашпарту.

8 лістапада канцылярыя кіраўніка дзяржавы апублікавала спіс патрабаванняў для жадаючых набыць грамадзянства Грузіі. Згодна з новым законам, для падачы заявы паўналетняму іншаземцу неабходна мець пры сабе толькі пашпарт сваёй краіны і яго натарыяльна завераны пераклад. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы разгледзіць і падпіша заяву ў максімальна сціснутыя тэрміны. Дзеючы грузінскі прэзідэнт патлумачыў сваё жаданне раздаваць грузінскія пашпарты клопатам пра эканоміку краіны.

Паводле яго слоў, сярод тых, хто хоча атрымаць грамадзянства Грузіі, ёсць бізнэсоўцы, якія ўжо даўно працуюць у Грузіі. Грузінскія СМІ перадаюць, што ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі, дзе і адбываецца прыём дакументаў на грамадзянства, ужо стаяць чэргі.

Між тым, новыя грузінскія ўлады, наадварот, занепакоеныя патокам замежных грамадзян. У хуткім часе парламент краіны мае намер разгледзець законапраект пра больш жорсткі характар візавага заканадаўства краіны.

Паводле брытанскай прэсы 

Каментаваць