Грыбаўскайтэ другі раз стане прэзідэнтам Літвы

Па стане на 23.30. пасля на большасці ўчасткаў, —  за Далю Грыбаўскайтэ прагаласавала 56,35% выбарцаў, за Зігмантаса Бальчыціса — 41,69%. Па меркаванні літоўскага палітолага, прафесара Міндаўгаса Юркінаса, тэндэнцыя, прапорцыі, якія ўжо выявіліся пры падліку галасоў не павінны змяніцца. І Літва, па сутнасці, ужо мае прэзідэнта.



Нагадаем, 25 мая жыхары Літвы вырашалі, хто стане пераможцам прэзідэнцкіх выбараў і хто бліжэйшыя пяць гадоў будзе прадстаўляць краіну ў Еўрапарламенце (ЕП). На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць два кандыдаты, якія набралі больш за ўсё галасоў у першым туры — дзейны прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ і сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс.

Гэтыя два палітыка ў першым туры абышлі пецярых кандыдатаў: кандыдата Партыі працы Артураса Паўлаўскаса, дэпутата Нагліса Пуцейкіса, лідара Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмара Тамашэўскага, мэра Вільнюса Артурас Зуокаса і мэра Ігналіны Броніса Ропе.

За мяжой для ўдзелу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў зарэгістравалася больш выбаршчыкаў, чым два тыдні таму. Па дадзеных Вайгаўскас, у першым зарэгістраваліся 15744 чалавек, а ў другім18 115.


Падрыхтавана па інфармацыі
delfi.lt

Каментаваць