Хутка на экранах

Летні час для аматараў кіно — самы гарачы сезон. У гэты час Галівуд выпускае на экраны свае хіты, робячы стаўку на дзяцей, якім на канікулах няма чаго рабіць, і людзей у адпачынку (ім таксама сумна ўвесь час валяцца на пляжы). Галоўнымі карцінамі лета 2009 года, па версіі брытанскага выдання “Guardian, абяцаюць стаць наступныя фільмы.

“Трансформеры. Помста паўшага (Transformers: Revenge of the Fallen). Рэжысёр Майкл Бэй. Прэм’ера адбудзецца 19 чэрвеня.

Летні час для аматараў кіно — самы гарачы сезон. У гэты час Галівуд выпускае на экраны свае хіты, робячы стаўку на дзяцей, якім на канікулах няма чаго рабіць, і людзей у адпачынку (ім таксама сумна ўвесь час валяцца на пляжы). Галоўнымі карцінамі лета 2009 года, па версіі брытанскага выдання “Guardian, абяцаюць стаць наступныя фільмы.

“Трансформеры. Помста паўшага (Transformers: Revenge of the Fallen). Рэжысёр Майкл Бэй. Прэм’ера адбудзецца 19 чэрвеня.


Для тых, хто не ведае, трансформеры — гэта вялікія робаты, якія могуць ператварацца (трансфармавацца) у рознага кшталту бытавыя электрычныя прылады. Увогуле, машыны жывуць недзе ў космасе, аднак планета Зямля іх (асабліва нядобрых трансформераў) вельмі цікавіць. Тут быў забіты іх былы лідэр Мегатрон. Таму кепскія трансформеры час ад часу спрабуюць адрадзіць Мегатрона, што патрабуе знішчэння ўсяго чалавецтва. Аднак акрамя злых трансформераў ёсць трансформеры добрыя, якія запісаліся ў саюзнікі да зямлян. У другой серыі сагі “Трансформеры (першая выйшла год таму) робатам зноў давядзецца мерыцца сілай. Пры гэтым яны абавязкова разбураць усё навокал (дамы, масты, заводы і г.д.), што не можа не шакаваць публіку ў зале.

“Ворагі грамадства (Public Enemies). У рускім перакладзе будзе ісці пад назвай “Джоні Д.. Рэжысёр Майкл Манн. Прэм’ера пройдзе 1 ліпеня.


Фільм — экранізацыя дакументальнай стужкі “Ворагі грамадства. Самая вялікая хваля злачынства ў ЗША і нараджэнне ФБР, які быў зняты ў далёкім 1934 годзе. Сюжэт крымінальнай драмы наступны: Мелвіс Первіс, агент ФБР, па персанальнаму заданню прэзідэнта Эдварда Гувера павінен знішчыць гангстэра Джона Дзілінджэра (такі сапраўды існаваў). Злачынцу іграе Джоні Дэп.

“Ледавіковы перыяд–3: Канец дыназаўраў (Ice Age 3: Dawn of the Dinosaurs). Студыя: Blue Sky. Прэм’ера адбудзецца 1 ліпеня.


Адзін з самых паспяховых галівудскіх анімацыйных праектаў, разлічаных на сямейны прагляд. Героі “Ледавіковага перыяду падабаюцца як дзецям, так і дарослым. Галоўны персанаж — вавёрка Скрэт — зноў стаў прычынай глабальных катаклізмаў на планеце: у вечнай пагоні за сваім арэхам ён адчыняе праход у жудасны свет дыназаўраў. Акрамя таго, за тым жа арэхам ганяецца ягоны канкурэнт.

“Бруна (Bruno). Рэжысёр Саша Барон Коэн. Прэм’ера чакаецца 9 ліпеня.


Арнольд Шварценегер — не адзіны аўстрыец, які заваяваў Галівуд. Другім гарантавана стане аўстрыйскі журналіст з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацый Бруна. Па ходу фільму Бруна робіць рэпартажы з розных гарадоў свету. Пры гэтым светапогляд гламурнага гея спрабуе пераварыць такія складаныя пытанні, як канфлікт арабаў і яўрэяў або жаночая мода.

“Гары Потэр і Прынц-паўкровак (Harry Potter and the Half-Blood Prince). Рэжысёр Дэвід Йетс. Прэм’ера — 15 ліпеня.

Мы набліжаемся да заканчэння прыгод Гары Потэра. У перадапошняй частцы ён ужо не хлопчык, а юнак. Тым лепш, паколькі Цёмны Лорд пачынае новую, яшчэ больш вычварную, чым раней, інтрыгу. Увогуле, сюжэт фільма даўно вядомы па кніжцы. Усе ведаюць, што Дамблдора — рэктара Ховарда — у фінале заб’юць. Аднак калі ты ўжо паглядзеў папярэднія пяць фільмаў пра прыгоды Гары, абавязкова пойдзеш і на шосты.

“Захоп Пелхама 123 (The Taking of Pelham 123). Рэжысёр Тоні Скот. Прэм’ера — 24 ліпеня.


“Захоп Пелхама 123 — рэмейк фільма 1974 года. Тая карціна лічыцца культавай для кіношнікаў, якія здымаюць у стылі Таранціна (Квенцін таксама фанат фільму). Фабула прымітыўная: банда пад кіраўніцтвам нейкага Рэйдэра (акцёр Джон Траволта) захоплівае цягнік з усімі пасажырамі ў метро Нью-Йорка. Выкуп за закладнікаў — мільён долараў. Прычым кожную гадзіну злачынцы забіваюць па аднаму з узятых у палон. Паліцэйскі прапануе сябе ў якасці закладніка.

“Ганебныя падонкі (Inglourious Basterds). Рэжысёр Квенцін Таранціна. Прэм’ера — 21 жніўня.


Зноў рэмейк, і зноў у падобным стылі. У 1978 годзе ў Італіі быў зняты фільм з такой самай назвай, які трапіў у ЗША і ўразіў маладога Квенціна. Праз 30 гадоў ён вырашыў перазняць стужку, запрасіўшы на галоўную ролю Брэда Піта. Герой Піта — камандзір спецгрупы антыгітлераўскіх саюзнікаў, якіх закідваюць у тыл нацыстаў. Тут яны знішчаюць усіх, каго бачаць на сваім шляху. Прычым у арыгінальнай манеры: забіўшы праціўніка, здымаюць яго скальп. Фільм быў прыняты крытыкамі вельмі супярэчліва. Адны называюць карціну наборам клішэ, іншыя — адным з лепшых твораў рэжысёра.

“Смешныя людзі (Funny People). Рэжысёр Джад Апатау. Прэм’ера — 28 жніўня.

Недзе ў ЗША ёсць папулярны акцёр, які выступае ў шоу. Нечакана дактары кажуць артысту, што з-за парушэння крывяноснай сістэмы жыць яму застаецца максімум год. Герой павінен як мага хутчэй думаць, каму перадаць свае акцёрскія навыкі. Вось такая абсалютна не смешная тэма для смешнай, як пішуць крытыкі, камедыі.

Прыемнага вам прагляду.

Каментаваць