Ігар Гіркін (Стралкоў) цяжка паранены. Ці ўсё ж не?

Адзін з лідэраў расійскіх наймітаў Ігар Гіркін-Стралкоў цяжка паранены. Такая інфармацыя некалькі гадзін таму з'явілася на сайце тэрарыстаў, так званым "Агенцтва Новороссіі".



"Стан міністра абароны ДНР цяжкі. Інфармацыя ўдакладняецца", — гаворыцца ў паведамленні тэрарыстаў.

 

Таксама адзначаецца, што яны "былі б рады, калі б дадзеная інфармацыя не пацвердзілася або б была перабольшаная, але крыніца заслугоўвае даверу".

Але прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) абверглі інфармацыю аб цяжкім раненні Стралка.

 

"Гэта трызненне", — заявіў агенцтву РІА Навіны кіраўнік аддзела міжнароднай інфармацыйнай службы палітаддзела міністэрства абароны ДНР Уладзіслаў Брыг.

 

Паводле яго слоў, інфармацыя пра гэта першай з'явілася "на нейкім незразумелым фэйкавым рэсурсе, створаным спецыяльна для ўкіду дэзінфармацыі".

 

У прэс-службе ДНР гэтую інфармацыю таксама абверглі. "Мы звязаліся з намеснікам Стралкова, Бярэзіным, ён не пацвярджае гэтую інфармацыю", — паведаміў супрацоўнік прэс-службы.

Каментаваць