Іракскі Тыкрыт: рабаванні і беззаконне — наступствы адваявання

Пра наступствы штурму Тыкрыту Іракскімі ўрадавымі сіламі паведамляе Бі-Бі-Смі ў раздзеле “Блізкі Усход” 4 красавіка.



Іракская шыіцкая міліцыя


Шыіцкія міліцыя, якая падтрымліваецца Іранам, складала асноўную частку сіл іракскага ўраду ў барацьбе за Тыкрыт супраць сіл Ісламскай дзяржавы (IS). Зараз гэтыя атрады міліцыя з шыітаў выводзяцца з гораду на фоне паведамленняў аб гвалце і рабаваннях.

Насельніцтва Тыкрыту сцвярджае, што вызваліцелі горада крадуць аўтамабілі і рабуюць ўрадавыя будынкі. Тыкрыт быў захоплены сіламі Ісламскай дзяржавы ў чэрвені мінулага года, што на той час сталася важнай стратэгічнай перамогай гэтай тэрарыстычнай групоўкі.

Горад аказаўся зруйнаваны ў выніку баявых дзеянняў, якія адбываліся ўслед за захопам, і зараз застаецца амаль пусты.

Моб-акцыя

Прэм'ер-міністр Ірака Хайдзер аль-Абадзі загадаў арыштоўваць кожную асобу, затрыманую пры рабаваннях, але даклады сведчаць пра тое, што дзеянні праўладных ваенізаваных фармаванняў выйшлі за межы крадзяжоў.

Карэспандэнт Reuters паведаміў, што бачыў, як тэрарыста з Ісламскай дзяржавы акружылі натоўпам і зарэзалі, а таксама як труп іншага зацягнулі пад машыну.

Ахмед аль-Kраім, кіраўнік савета горада правінцыі Шалаххадзін, паведаміў агенцтву, што “моберы” спалілі “сотні дамоў”. Прэм’ер-міністр Ірака Хайдзер аль-Абадзі, у сваю чаргу, размясціў у інтэрнэце фатаграфію, як ён вывешвае Іракскі сцяг у цэнтры горада Тыкрыт 1 красавіка 2015 г.

Хайдзер аль-Абадзі вывешвае Іракскі сцяг у Тыкрыце

Урадавыя чыноўнікі Ірака спрабуюць дыстанцыявацца ад абвінавачванняў у гвалце і рабаваннях, спісваючы іх на мясцовыя суніцкія плямёны і іх баявікоў. Ахмед Салім Нарэлдзін, іракскі салдат, паведаміў ВВС, што баевікі IS, адступаючы, мініравалі вуліцы і пакідалі дзверы хат і крам адкрытымі, правакуючы смяротныя выпадкі.

Махмуд аль-Садзі, капітан федэральнай паліцыі Ірака, заявіў, што салдаты спрабавалі абясшкоджваць бомбы, каб жыхары маглі вяртацца ў Тыкрыт. Прадстаўнікі Іракскай арміі кажуць, што Тыкрыт цяпер цалкам вольны ад IS. “Бліжэйшая пазіцыя IS знаходзіцца ў 45 кіламетрах ад Тыкрыту”, — сказаў капітан Аль-Садзі. “Унутры Тыкрыту няма ніводнага нават схаванага ачагу супраціву Ісламскай дзяржавы”.

У наступ, які пачаўся 2 сакавіка 2015 г. з мэтаю вярнуць Тыкрыт, бралі ўдзел каля 30 000 байцоў, дзве траціны з іх з "Народнай мабілізацыі" (хасідаў шаабі) — шыіцкай міліцыі, якую падтрымлівае Іран. Аперацыя была першапачаткова была ўзгоднена з іранскімі ваеннымі дарадцамі на чале з генералам Касемам Сулеймані.

Перад штурмам гораду былі агучаны асцярогі наконт небяспекі рэпрэсій з боку шыіцкай міліцыі адносна ў асноўным суніцкага насельніцтва рэгіёну. Лідары міліцыі, сапраўды, кляліся адпомсціць за забойства ісламістамі па меншай меры 700 салдат, у асноўным шыітаў, у Кэмп-Шпайхеры бліз Тыкрыту ў чэрвені 2014 года.

Іракская армія ў цяперашні час пераносіць увагу на Масул, размешчаны ў 225 км на поўнач уздоўж ракі Тыгр. Самая непрыступная цытадэль Ісламскай дзяржавы ў Іраку, Масул, уяўляе сабой значна больш складаную мэту, чым Тыкрыт, для кааліцыі паветраных сіл на чале з ЗША і іракскіх наземных войскаў.

Пераклад: Аляксей Хадыка

Каментаваць