Іран: новы прэзідэнт — старая рыторыка

Абраны прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані, які выступаў за дыялог з Захадам, абяцаў ісці па шляху мадэрнізацыі і большай адкрытасці, сказаў, што Ізраіль мусіць быць знішчаны.



«Сіянісцкі рэжым гадамі застаецца застарэлай ранай на целе ісламскага свету, і гэту рану трэба прыбраць» заявіў Раўхані ў пятніцу на мітынгу з нагоды міжнароднага дня Ерусаліма, які адзначаецца ў Іране.
 
 
Раўхані афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта 3 жніўня пасля таго, як духоўны лідар краіны аятала Алі Хаменеі зацвердзіць вынікі выбараў. 4 жніўня адбудзецца афіцыйная цэрымонія інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы. 
 
 
Агенцтва Associated Press адзначае, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 14 чэрвеня Раўхані абяцаў ісці па шляху мадэрнізацыі і большай адкрытасці ў адносінах да іранскай ядзернай праграмы.
 
 
З тымі ж самымі пагрозамі ў адрас Ізраілю выступіў напярэдадні інаўгурацыі новага прэзідэнта яго папярэднік, Махмуд Ахмадзінеджад. 

Каментаваць